Репетитор по предмету Химия
Адукацыя: сярэдняя- Ліцэй БДУ, вышэйшая - хімічны факультэт БДУ.
Дыпламант рэспубліканскай алімпіяды па хіміі.
Працую рэпетытарам з 2008 года. Асноўныя накірункі працы - падрыхтоўка да ЦТ/ЦЭ альбо да іспытаў у ліцэі з профільным вывучэннем хіміі.
Галоўнае, чаму мы будзем вучыцца з чалавекам любога ўзросту, - гэта разуменне навукі хіміі ў незалежнасці ад мэты: ЦТ, алімпіяда, падцягванне ведаў, паступленне ў ліцэй і г.д.
З мяне - дабрыня, праўда, пачуццё гумару (спадзяюся) і шмат ведаў.
З вас - праца, пот, адэкватнасць, самаіранічнасць вітаецца бязмежна. Слёзы не забараняюцца, насоўку (не заўжды чыстую) гатовы выдаць, калі слязінак будзе зашмат, прынясу вядро.
ЦТ/ЦЭ: спачатку некалькі лекцый па фундаментальных асновах хіміі, потым аўтарская індывідуальная практыка па кожнай тэме са школьнага курсу з узроўнем крыху вышэйшым за ЦТ. Гэта азначае, што ніхто не будзе выходзіць да дошкі, а кожны будзе рашаць свае заданні, у якіх у яго/яе ўзнікаюць пытанні. Пасля новага году паралельна пачынаем рашаць ЦТ мінулых гадоў.
Паступленне ў ліцэі: спачатку лекцыі па асновах хіміі, потым шмат-шмат-шмат задач індывідуальна з кожным вучнем.
Падцягванне: некалькі тэарэтычных тэм у фармаце лекцый, потым індывідуальная праца з кожным.
Алімпіяды: праверка фундаментальных ведаў, а потым бясконцае рашэнне задач.
Направление | День, время | Предмет | Офис | Класс | Записаться |
---|---|---|---|---|---|
ШП | Понедельник 16:00 | Химия | ул. Бельского, 15 | 8 класс | |
Лицей | Понедельник 17:40 | Химия | ул. Бельского, 15 | 9 класс | |
ЦТ | Понедельник 19:20 | Химия | ул. Бельского, 15 | 11 класс | |
ЦТ | Пятница 16:00 | Химия | ул. Бельского, 15 | 10 класс | |
ЦТ | Пятница 17:40 | Химия | ул. Бельского, 15 | 11 класс |